Кіраўнік МЗС Латвіі распавёў аб кроках у адказ на інцыдэнт з рэйсам «Ryanair»

Латвія будзе настойваць на чатырох кроках у адказ з боку сусветнай супольнасці на дзеянні Беларусі па інцыдэнце з самалётам «Ryanair» і затрыманні апазіцыйнага беларускага блогера Рамана Пратасевіча.
Фота Дзіяны Серадзюк

Фота Дзіяны Серадзюк

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс агучыў прапанаваныя крокі ў інтэрв'ю латвійскаму тэлебачанню. Гаворка ідзе пра шырокія сектаральныя эканамічныя санкцыі, спыненне выкарыстання паветранай прасторы Беларусі для міжнародных палётаў, спыненне эксплуатацыі і размяшчэння беларускіх авіякампаній, у першую чаргу «Белавія», і адхіленні зборнай Беларусі ад удзелу ў ЧС па хакеі.

Учора міністр абмеркаваў праблему з прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам, які будзе заклікаць сваіх балтыйскіх калег «уздымаць гэтае пытанне ў міжнародных арганізацыях, аж да Савета Бяспекі ААН».

«Таму што, па сутнасці, мы сутыкнуліся з паветраным пірацтвам з боку дзяржавы, якое многія нават называюць тэрарыстычным актам. Гэта ўжо пагроза міжнароднай бяспецы і парадку», — сказаў Рынкевічс.

reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: