
«Тры месяцы мужнай і ўпартай барацьбы за элементарныя правы ў Беларусі. Права выбіраць і права выказваць сваю волю. Ніхто не можа гэта спыніць», — цытуе допіс Лінкявічуса на сваёй старонцы ў «Твітары» БелаПАН.

Каментар ён суправадзіў фатаграфіямі, на якіх адлюстраваныя акцыі салідарнасці з беларускім народам, якія праходзяць у Літве, а таксама сумесны здымак са Святланай Ціханоўскай.