Кіраўнік МЗС Польшчы распавёў пра дзве альтэрнатывы для беларусаў

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау распавёў у інтэрв'ю Polskie Radio, што ў наступным месяцы Еўрасаюз прапануе праграму падтрымкі для дэмакратычнай Беларусі і зацвердзіць новыя санкцыі.

Збігнеў Рау


«Гаворка ідзе пра тое, каб больш-менш адначасова прадставіць беларусам дзве альтэрнатывы. Калі сітуацыя з захаваннем правоў чалавека, ліквідацыяй рашэнняў, якія вядуць да дэмакратызацыі дзяржавы, будзе працягвацца, то могуць быць [ўведзеныя] санкцыі. Калі сітуацыя зваротная, то тады эканамічна Беларусь не застанецца адна», — цытуе Рау REFORM.by.

Кіраўнік польскага МЗС падкрэсліў, што рэфармаванне Беларусі залежыць ад саміх беларусаў і Еўрасаюз не можа ў гэта ўмешвацца. Паводле яго слоў, ЕС гатовы несці фінансавыя выдаткі ў выпадку правядзення дэмакратычных выбараў у Беларусі без навязвання якой-небудзь формы палітычнага ладу.

Рау нагадаў, што план дапамогі дэмакратычнай Беларусі пачаў рыхтавацца яшчэ мінулай восенню. «Гэтая затрымка турбуе ўсіх нас і ёсць некаторая нецярпенне сярод міністраў замежных спраў Еўрасаюза, вядома, перш за ўсё, тых, хто геапалітычна найбольш блізкі да Беларусі», — сказаў ён.

10 траўня Еўракамісія прадставіла Святлане Ціханоўскай працоўны праект ўсёабдымнага плана дапамогі ЕС для Беларусі. Ён прадугледжвае фінансавую макрадапамогу для эканомікі і падтрымку эканамічных і палітычных рэформаў. Чацвёрты пакет санкцый супраць беларускага рэжыму будзе прыняты ў бліжэйшыя тыдні, паведаміў учора кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: