Кіраўнік МЗС Польшчы ў чарговы раз заклікаў беларускія ўлады да дыялогу і вызвалення палітвязняў

МЗС Польшчы выказала салідарнасць з МЗС Вялікабрытаніі, які выслаў з краіны двух беларускіх дыпламатаў.


«Выказваю салідарнасць з МЗС Вялікабрытаніі. Крыніцай крызісу ў Беларусі з'яўляецца не міжнародная супольнасць. Высылка дыпламатаў не вырашыць яго. Адзіным выхадам з'яўляецца вызваленне палітвязняў, спыненне гвалту, захаванне правоў чалавека, дыялог і дэмакратычная трансфармацыя», — напісаў у Twitter міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў, паведамляе REFORM.by.

9 лістапада беларускае МЗС аб’явіла персонамі нон грата намесніка пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Лізу Тамвуд і аташэ па пытаннях абароны Цімаці Уайта-Бойката «з прычыны дзейнасці, несумяшчальнай са статусам дыпламатычнага прадстаўніка». У адказ Вялікабрытанія выслала двух беларускіх дыпламатаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: