Кіраўнік МЗС Украіны абверг агучаныя Лукашэнкам «дадзеныя спецслужбаў»

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што ніякіх такіх слоў, якія прывёў Аляксандр Лукашэнка, у яго размовах з кіраўніком МЗС Нямеччыны не гучала. Пра гэта Кулеба напісаў у Twitter.
«Ніякіх такіх слоў у нашых размовах з Хайка Маасам не гучала. Я прынцыпова супраць таго, каб "душыць Беларусь", яе бізнэс і вытворчасць. Я, наадварот, за тое, каб даць Беларусі дыхаць свабодна», - напісаў Кулеба.

У пятніцу, наведваючы 6-ю клінічную бальніцу, Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з лекарамі агучыў «дадзеныя спецслужбаў» аб падрыхтоўцы перавароту ў Беларусі.

- Лістапад месяц - цікавая пазіцыя украінцаў, я выбраў адмыслова па Украіне. Кулеба заявіў кіраўніку МЗС Нямеччыны, цытата: «Мы губляем нашы магчымасці, не прадпрымаючы рашучых мер (у Беларусі). Еўрасаюзу варта ўвесці найсур'ёзныя санкцыі супраць Беларусі, каб паралізаваць дзейнасць дзяржавы і бізнесу, і вытворчасцяў». Ім-та што трэба? А мы заўсёды, нават расейцы на мяне заўсёды крыўдзіліся: «Ну чаму ты украінцаў падтрымліваеш?»

Гэта не першыя прэтэнзіі Лукашэнкі ў адрас Украіны. Раней ён заяўляў, што ў Кіеве створаны цэнтр, у якім працуюць «наймагутныя спецслужбы свету», каб «скамячыць Беларусь».

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: