Колькі беларусаў ужо скарысталіся гуманітарным калідорам Літвы?

Як вядома, Літва пасля жнівеньскіх падзей стварыла для грамадзян Беларусі гуманітарны калідор. Ці шмат людзей скарысталіся такой прапановай?

Грамадзяне Беларусі, якія хочуць прыехаць у Літву па гуманітарных прычынах, павінны звярнуцца ў амбасаду Літвы па шэнгенскую візу і даць інфармацыю, якая пацвярджае асаблівыя гуманітарныя абставіны, — тлумачаць у амбасадзе.

Такі дазвол МУС Літвы выдае на аснове матываванай прапановы МЗС краіны аб прыбыцці замежнікаў па гуманітарных прычынах (напрыклад, у сувязі з палітычнымі абставінамі або па іншай прычыне пагрозы). Ім могуць скарыстацца пацярпелыя ад рэжыму і рэпрэсіяў, а таксама грамадзянеБеларусі, якія сутыкнуліся з ганеннямі, актыўныя прадстаўнікі апазіцыі.

Шэнгенская віза дазваляе прыехаць на тэрыторыю Шэнгена і правесці тут не больш за 90 дзён з 180. Акрамя таго, беларусы, якія сутыкнуліся з пераследам або рэальнай пагрозы могуць, прыехаўшы ў Літву, падаць заяву на атрыманне прытулку.

На дадзены момант заяўку на атрыманне візы па гуманітарных прычынах падалі 205 чалавек. 54 з іх ужо перасеклі мяжу. Ад 16 грамадзян Літва атрымала такія заяўкі на атрыманне прытулку.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: