Колькі беларускіх цыгарэт канфіскавалі на мяжы з ЕС у 2021 годзе?

Навіны пра канфіскацыю чарговай кантрабанднай партыі беларускіх цыгарэт у гэтым годзе з'яўляюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. У траўні на мяжы з Польшчай была затрыманая рэкордная партыя амаль на $ 10 мільёнаў.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Myfin.by сабраў усе даныя з адкрытых крыніц аб затрыманні цыгарэтнай кантрабанды і на адным малюнку вырашыў максімальна наглядна паказаць, як часта гэта адбывалася ў 2021-м годзе.

Варта адзначыць, што гэты год стаў беспрэцэдэнтна багаты на падобныя навіны. Адна толькі рэкордная партыя амаль у $ 10 мільёнаў у два разы большая, чым аб'ём цыгарэт, затрыманых за пяць месяцаў мінулага года. І гэта калі меркаваць па адкрытых публікацыях… Усяго Myfin.by знайоў 17 паведамленняў пра спыненне кантрабанды з боку ЕС за студзень-травень 2021-га на агульную суму ў $ 37,8 мільёнаў. Вось як гэта выглядае ў памесячнай дынаміцы. 

Інфаграфіка: Myfin.by

Пік канфіскацыяў прыйшоўся на травень. Пры гэтым месяц далёка не скончыўся, а значыць, можна чакаць і новыя паступлення. За тыя ж пяць месяцаў 2020-га года мы выявілі паведамленні аб канфіскацыі кантрабанды на суму крыху больш за $ 5 мільёнаў долараў.

Паводле Myfin.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: