Кожнаму студэнту — нацыянальная стужка

Маладафронтаўцы адзначылі пачатак новага навучальнага года раздачай студэнтам бел-чырвона-белых стужак і стужак з нацыянальным арнамэнтам. Увечары 31 жніўня актывісты МФ раздалі студэнтам каля трохсот стужак.


— Мы вырашылі раздаваць студэнтам нацыянальную сімволіку менавіта перад пачаткам новага навучальнага года, каб 1 верасня ва ўніверсітэцкія аўдыторыі прыйшлі сотні студэнтаў з нацыянальнай сімволікай у вопратцы. Студэнты вельмі пазітыўна рэагавалі на нацыянальную сімволіку, мы літаральна за 20 хвілін раздалі некалькі сотняў стужак. Плануем цягам верасня працягваць раздачу нацыянальных стужак студэнтам, — распавёў адзін з удзельнікаў акцыі Сяргей Пальчэўскі


Калі вы жадаеце распаўсюдзіць нацыянальныя стужкі па месцу сваёй вучобы, вы можаце замовіць іх на старонках Маладога Фронту ў сацыяльных сетках: фэйзбук і ўкантакце


Паводле mfront.net

 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: