Крэмль: пакуль рана казаць пра дату візіту Лукашэнкі ў Расію

Пакуль рана казаць пра дату візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расію, заявіў агенцтву «РИА Новости» прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Раней дыпламатычная крыніца ў Маскве паведаміла агенцтву, што візіт Лукашэнкі ў Расію запланаваны на 14 верасня.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што інтэграцыя з РФ у адпаведнасці з саюзнай дамовай немагчымая, піша interfax.by.

"Цяпер шмат што змянілася. Цяпер два пакалення пасля гэтага вырасла, і сёння ўжо немагчыма ўжо тую інтэграцыю рэалізаваць", — сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскім журналістаў, якое апублікавана на канале RT.

Акрамя таго, ён адзначыў, што патрэбна раўнапраўная эканамічная інтэграцыя.

"Калі казаць аб глыбіні інтэграцыі, ніякіх пытанняў няма з пункту гледжання эканамічнай інтэграцыі. Ніякіх няма праблем, галоўнае — раўнапраўная аснова. Не, не ўсё аб'яднаць і падзяліць напалам, гэта глупства, мы подавимся ад гэтага кавалка. Гэта павінна быць раўнапраўная аснова", — сказаў Лукашэнка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: