Крымінальны вышук Беларусі атрымаў свайго святога

Ініцыятыва надзяліць міліцыянтаў сваім уласным "абаронцам" сыходзіла ад Беларускай праваслаўнай царквы.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх Беларусі Павал уручыў начальніку Галоўнага упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС палкоўніку Анатолю Саковічу вобраз Феадора Стратылата. На малебен каля Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабору былі сабраныя прадстаўнікі падраздзяленняў крымінальнага вышуку з усей Беларусі.

"Праваахоўнікі, як і святары, беззаветна служаць на карысць Айчыны і людзей, прысвячаючы гэтаму ўсе свае сілы і навыкі", — лічыць мітрапаліт. "У цяжкія хвіліны на дапамогу заўседы мусіць прыходіць шчырая вера ў Бога, зварот да яго з малітвай", — дадаў ён.

"Гэта (набыццё свайго "абаронцы", - прым. НЧ) сведчыць аб тым, што грамадства высока ацэнівае нашую працу. Абаронца натхніць сышыкаў усей краіны на смелыя ўчынкі і беззаветную службу на карысць народу", — сказаў Анатоль Саковіч.

Нагадаем, раней святары РПЦ былі заўважаныя ў арганізацыі, разам з афіцэрамі, "вайскова-патрыятычных" лагераў для маладзёнаў, на якіх праслаўляліся ідэалы рускага міру. Агенцтва Informnapalm сцвярджае , што пры непасрэднай падтрымцы беларускага экзархата РПЦ ужо некалькі год адбываецца стварэнне сеткі праваслаўных парамілітарных груповак з прыцягненнем дзейсных афіцэраў сілавых структур.

Паводле Беларускага Партызану

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-09-22 20:56:17
А калі супрацоўнікі - каталік, юдзей ці пратэстант, ім прызначаць асобнага "нябёснага патрона"?

Каментаваць