Куды знікае Лукашэнка ў працоўныя дні?

Чым далей, тым больш кіраўнік дзяржавы раствараецца ў спорце — нібы іншыя праблемы ў краіне не такія значныя.
У пятніцу Аляксандр Лукашэнка зноў ушчыльную заняўся развіццём спорту.

Каб зразумець, наколькі гэта важная для кіраўніка дзяржавы сфера, параўнаем, колькі ўвагі ён надаваў з пачатку года эканоміцы (ад якой, у адрозненне ад спорту, залежыць лёс мільёнаў грамадзянаў).

Спецыялізаваныя сустрэчы і нарады, прысвечаныя эканоміцы:

1. Даклад кіраўніка Нацбанка.

2. Нарада пра перспектывы развіцця рынку тэлекамунікацыйных паслуг.

3. Сустрэча са старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва.

4. Справаздача Ураду, Нацбанка, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

5. Семінар-нарада аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.

Спецыялізаваныя сустрэчы і нараду, прысвечаны спорт:

1. Калядны міжнародны турнір аматараў хакея.

2. Мерапрыемствы з нагоды прыбыцця ў Беларусь Кубка свету па футболе.

3. Даклад аб развіцці дзіцяча-юнацкага футбола.

4. Сустрэча з прэзідэнтам Еўрапейскага алімпійскага камітэта.

5. Наведванне фіналу спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер».

6. Удзел ва ўрачыстым адкрыцці Палаца гімнастыкі.

7. Сустрэча з удзельнікамі зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.

8. Удзел у цырымоніі закрыцця хакейнага турніру «Алімпійскія надзеі».

9. Нарада па пытаннях развіцця зімовых відаў спорту.

Аб прыярытэтах кіраўніка дзяржавы яшчэ больш красамоўна кажуць іншыя факты. Возьмем, да прыкладу, 11 красавіка, серада.

Інфармацыі аб працы ў гэты дзень кіраўніка дзяржавы не знайсці. Няма дадзеных, што ён здзяйсняў паездкі, праводзіў нарады ці сустрэчы. Усё, што вядома: падпісаў указ «Аб прызыве афiцэраў запасу» і накіраваў спачуванне прэзідэнту Алжыра.

І такіх працоўных дзён у Лукашэнкі — куча.

А куды ён знікаў 11 красавіка? Гуляў у хакей на «Чыжоўка-Арэне» з ветэранамі яраслаўскага «Лакаматыва»...

Паводле gazetaby.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!