Ландсбергіс: мне сорамна, што для Беларусі зроблена толькі гэта

Лідар літоўскіх кансерватараў Габрыэлюс Ландсбергіс сказаў, што яму сорамна за тое, што для Беларусі зроблена так мала, паведамляе delfi.lt.



Фота DELFI / Tomas Vinickas

Старшыня Саюза Айчыны — Хрысціянскіх дэмакратаў Літвы (СА–ХДЛ) Габрыэлюс Ландсбергіс у сераду на з'ездзе партыі ацаніў цяперашні стан краіны а таксама выказаўся наконт сітуацыі ў Беларусі.  

Ландсбергіс сказаў, што суседняй Беларусі нялёгка будзе дамагчыся пераменаў.

"Першыя тыдні настроілі на аптымістычны лад. Слова Літвы за свабоду ляцела далёка. А узяўшыся за рукі падчас Шляху свабоды, мы адчулі сябе ўдзельнікамі ў барацьбе за дэмакратычную Беларусь.

Але рэальнасць неўзабаве ўдарыла тупым канцом у лоб. (...) Амапаўцы, суддзі, пасля крывавых рэпрэсій супраць жанчын у Беларусі ўсё яшчэ могуць прыехаць па пакупкі ў Літву, а можа — і на адпачынак у SPA Лукашэнка ў Друскінінкай. Паколькі мы не ўпускаем у Літву Лукашэнку і яшчэ 29 ягоных сябрукоў. Мне сорамна, што зроблена толькі гэта", — шкадаваў палітык.

Ландсбергіс лічыць, што кіруючай эліце не хапіла рашучасці:

"Пакуль Брусэль маўчыць, урад і іншыя ведамствы павінны зрабіць сваю справу, а не прыкрывацца прынятым у парламенце дакументам, як сцяжком на фота ў Фэйсбуку.

Грамадзянская супольнасць мае патрэбу ў фінансавай дапамозе, уцекачам патрэбен дзеючы гуманітарны калідор, лячэнне. У дачыненні да рэжыму павінны быць санкцыі. Для санкцый патрэбныя саюзнікі ў Еўропе. Трэба працаваць!" — заклікаў палітык.

Ландсбергіс звярнуўся да паплечнікаў і сказаў, што ім трэба верыць у перамогу. "Трэба верыць у перамогу, у магчымасць пераменаў. У тое, што беларусы могуць перамагчы, у тое, што мы можам спыніць БелАЭС".

 

Паводле delfi.lt

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: