Латушка: гэта больш нагадвае зладзейскую сходку для каранацыі злодзея ў законе

Член прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка пракамэнтаваў таемную інаўгурацыю Лукашэнкі.


«Сёння мы сталі сведкам беспрэцэдэнтнай сітуацыі. Адыходзячы прэзідэнт, які сцвярджае, што набраў больш за 80 працэнтаў галасоў на выбарах, правёў спецаперацыю па сваёй самаінагурацыі.

Пад аховай АМАПу, у абстаноўцы таямніцы і сакрэтнасці, у вузкім коле спешна звезеных чыноўнікаў. Дзе радасныя грамадзяне? Дзе дыпламатычны корпус? Шчыра кажучы, гэта больш нагадвае зладзейскую сходку для каранацыі чарговага злодзея ў законе.

Відавочна, што Лукашэнка — прэзідэнт выключна АМАПу і жменькі чыноўнікаў.

У яго быў шанец сысці... Але ўсё ж сінія пальцы зрабілі сваю чорную справу. Д’ябальская прага ўлады і паранаідальны страх прымусілі яго ў чарговы раз парушыць закон.

З сённяшняга дня ён больш не прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Ён проста кіраўнік АМАПу, які без знакаў адрознення шчыруе на вуліцах Беларусі, і купкі бюракратаў.

Для нас жа, грамадзян Беларусі, для сусветнай супольнасці ён цяпер ніхто. Прыкрая памылка гісторыі і ганьба цывілізаванага свету.

Мы ніколі не пагодзімся з фальсіфікацыямі і патрабуем новых выбараў! Заклікаем усіх пачаць бестэрміновую акцыю непадпарадкавання!», — напісаў Латушка ў сацыяльных сетках.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: