Латушка: Мінск запрапануе адпусціць палітвязняў у абмен на неўвядзенне санкцый

Мінск запрапануе адпусціць некаторых палітвязняў у абмен на неўвядзенне амерыканскіх і еўрапейскіх санкцый.


«Пасля 26 красавіка размарожваюцца амерыканскія санкцыі. У Еўропе ідзе дыскусія над сінхронны ўвядзеннем чацвёртага пакета... Рэжым у якасці ўмоў для неўвядзення санкцый плануе прапанаваць бесперашкодны доступ адвакатаў да зняволеных, вызваленне некаторых палітычных зняволеных пад заклад або выбарачную амністыю, доступ у турмы прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа», — паведамляе Інтэрфакс-Захад са спасылкай на тэлеграм-канал палітыка.

Ён мяркуе, што такі «сцэнар гуляе выключна на руку Лукашэнку, які спрабуе пазбегнуць увядзення жорсткіх санкцый з боку ЗША і Еўрапейскага Саюза супраць свайго рэжыму». «Яго мэта — захаваць уладу. Усё, што прапануе цяпер рэжым, з’яўляецца падманам чаканняў беларускага грамадства», — мяркуе Латушка.

Апазіцыянер выказаў надзею, што партнёры ў ЕС і ЗША гэта разумеюць. «Патрабаванні беларускага народа вызначаныя — вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, спыненне масавых рэпрэсій, пачатак крымінальнага пераследу вінаватых у злачынствах супраць народа і правядзенне новых выбараў», — адзначыў ён.

Латушка адзначыў, што ў Беларусі ад дзеянняў рэжыму пацярпелі каля 35 тыс. чалавек, заведзена больш за 3 тыс. палітычна матываваных спраў, 352 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: