Латушка прапануе ЕС сфармаваць сумесна з Расіяй місію высокага ўзроўню па Беларусі

Чалец прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка прапануе Еўрасаюзу сумесна з Расіяй сфарміраваць місію высокага ўзроўню, якая б садзейнічала вырашэнню крызіса ў Беларусі.


Адпаведныя звароты Латушку накіраваў спікеру Еўрапарламента Давід-Марыя Сасолі і кіраўніку МЗС ЕС Жазэпу Барэлю, перадае АФН.

«У гэтую місію важна ўключыць высокіх прадстаўнікоў ЕС і Расіі. Удзел Расійскай Федэрацыі ў развязанні крызісу вітаецца і залежыць ад гатоўнасці даць рэальную ацэнку масаваму і жорсткаму гвалту сілавога апарата і падтрымаць падыходы беларускага грамадства ў спыненні грубага парушэння Канстытуцыі ў краіне», — гаворыцца ў паведамленні на тэлеграм-канале Латушкі.

«Мэта місіі — садзейнічаць рэальнаму дыялогу для спынення гвалту і рэпрэсій, прыцягнення да адказнасці вінаватых, вызвалення палітычных зняволеных і правядзення новых дэмакратычных выбараў», — сказана ў паведамленні.

На думку Латушкі, нябачныя па маштабе і жорсткасці рэпрэсіі ў Беларусі не пакідаюць абыякавым ні расійскую, ні еўрапейскую грамадскасць.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: