Латвія апублікавала новы санкцыйны спіс беларускіх функцыянераў

Міністэрства замежных спраў Латвіі апублікавала новы санкцыйны спіс службовых асоб Беларусі. У яго ўключаны 118 чалавек. Спіс узгоднены з МЗС Эстоніі і Літвы.


Раней увядзенне нацыянальных санкцый анансавала прэс-служба прэзідэнта Літвы. З паведамлення МЗС Латвіі вынікае, што ў новы спіс унесеныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў і юстыцыі, у тым ліку рэгіянальнага ўзроўню, паведамляе REFORM.by.

«Названыя службовыя асобы бралі ўдзел у гвалтоўным падаўленні мірных пратэстаў пасля непрызнаных Еўрапейскім Саюзам выбараў прэзідэнта 9 жніўня 2020 года» — сцвярджае МЗС Латвіі.

Ім забаронена ўязджаць у Латвію на няпэўны час.

Агулам санкцыі Латвіі ўжо дзейнічаюць у дачыненні да 277 службовых асоб з Беларусі. Сярод фігурантаў спісу — начальнік 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч, начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак, прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава і іншыя.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: