Лаўроў падарыў дзяржсакратару ЗША таматы, бульбу і футболку. Керы абмежаваўся цытатамі

Сустрэча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзяржсакратара ЗША Джона Керы пачалася ў аўторак у сочынскай рэзідэнцыі «Бачароў ручай».



Кіраўнік Міністэрства замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў падчас перамоваў з дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы ў Сочы паднёс свайму амерыканскаму калегу некалькі падарункаў, у прыватнасці, краснадарскія памідоры і бульбу, паведаміла намесніца дырэктара дэпартаменту інфармацыі і друку МЗС РФ Марыя Захарава, падае interfax.by.


«Сяргей Лаўроў падарыў Джону Керы краснадарскія памідоры і бульбу, якая знаходзіцца ў далёкіх роднасных сувязях з той, якую ў свой час яму прывёз амерыканскі калега», — напісала яна на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».


Па словах Захаравай, расійскі бок таксама паднесла Кэры ў падарунак футболку з сімволікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.



Са свайго боку «кіраўнік Дзярждэпу паднёс расійскаму боку спіс цытат расійскіх медыяў, якія, на яго погляд, не адлюстроўваюць рэальны патэнцыял маштабных расійска-амерыканскіх адносін, што маюць патрэбу ў паляпшэнні», — адзначыла Захарава.



Пасля перамоваў з Сяргеем Лаўровым Джон Керы накіраваўся на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. 


 

Расію Джон Керы наведвае ўпершыню за два гады. З моманту абвастрэння сітуацыі на Украіне яго візіт неаднаразова адкладаўся.



Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў напярэдадні сустрэчы Пуціна з дзяржсакратаром ЗША паведаміў, што парадак дня — «максімальны шырокі».



«Парадак дня максімальна шырокі — спачатку двухбаковыя адносіны, а потым ужо ўсе «гарачыя пункты», — сказаў Пяскоў, адказваючы на ​​пытанне, ці будзе на сустрэчы абмяркоўвацца Украіна, Сірыя і Іран.



Пры гэтым, кажучы пра тое, ці будуць абмяркоўвацца санкцыі, ён сказаў: «Мы неаднаразова казалі, што гэта не наша тэма. Гэта не пытанне нашага парадку дня. Але калі нашы суразмоўцы ўздымаюць гэтую тэму, то мы, натуральна, выкладаем сваю пазіцыю».



Па словах Пяскова, Лаўроў і Керы праінфармуюць Пуціна аб выніках сваіх кантактаў.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: