Леанід Судаленка: Думайце, як рэфармаваць эканоміку

У Палаце прадстаўнікоў абралі старшыняў пастаянных чатырнаццаці камісій. Такім стаў вынік першага пасяджэння народных абраннікаў сёмага склікання.
Праваабаронца Леанід Судаленка перакананы, што новы парламент мала чым будзе адрознівацца ад папярэдняга.

— Сказаць пра тое, што гэты склад будзе лепшы, ці горшы, я не магу. Ён будзе такі, як і ўсё астатняе. Кажуць ёсць суды, незалежная судовая сістэма. Ёсць будынак суда, ёсць. Прыходзіш туды, там чалавек у мантыі суддзі сядзіць, ёсць суддзя. А правасуддзя няма. Так і тут. Ёсць будынак парламенту, яны сядзяць, аб чымсьці размаўляюць. Думайце, як рэфармаваць эканоміку. Чым хутчэй мы пойдзем па шляху рэфармавання, тым лепш будзем жыць. А так і праз дваццаць гадоў будзем выбіраць 14-ае скліканне і ўсё будзе тое ж самае.

Сярод утвораных камісій — камісія па правах чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі. Узначаліць яе кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: