Леў Цімафееў: Лукашэнка — гэта вайна

«Трэба разумець: сёння ўвесь свет у закладніках у Лукашэнкі...» — піша расійскі публіцыст Леў Цімафееў у сваім блогу на сайце «Эхо Москвы».



Фота з сайта www.ukrinform.ru

Быць ці не быць — вось да чаго мы дажылі. Не адчуваеце, не бачыце? Як дзейнічаць? Патрабаваць нешта ад уладаў— таму што маўчаць немагчыма (напрыклад, патрабаваць спыніць падтрымку Лукашэнкі)? Ці нічога не патрабаваць... таму што бессэнсоўнеа, хто ж нашы патрабаванні пачуе?

Гэта хто як сябе разумее... Маўчальнікі, вядома, прамаўчаць... але трэба разумець: Лукашэнка — гэта вайна. У самым прамым сэнсе слова.

Ён жа, глядзіце, што робіць: ён жа ў адказ на пратэсты ў сваёй краіне высоўвае войскі да мяжы. Любая дыктатура так дзейнічае, яшчэ з савецкіх часоў ведаем: каб справіцца з праблемамі ў краіне, трэба абвясціць пра знешнія пагрозы (якіх на  самай справе не існуе). З гэтага ж, з аховы межаў, Лукашэнка і сваю сустрэчу з Пуціным пачаў: маўляў, пратэсты — гэта другаснае, а галоўнае — знешняя пагроза…

І тут пытанне, а калі пратэстоўцы яго зусім прыціснуць, калі яму зусім будзе дрэнна, ён там на межах (Саюзнай дзяржавы!) ніякіх правакацый не здзейсніць? Гарантыі ёсць? А калі зробіць правакацыі — што павінен будзе рабіць Пуцін? Ёсць дамоўленасці пра узаемадапамогу — дапаможа войскамі? А далей? Трэба разумець: сёння ўвесь свет у закладніках у Лукашэнкі... можна, вядома, моўчкі назіраць, як усё разгортваецца, запасацца папкорнам, як цяпер кажуць. Маўляў, што мы можам?.. Але, баюся, як бы мы, гледачы, не згарэлі разам з кінатэатрам.

Вось чаму мы не молім, патрабуем, хоць мала надзеі, што нас пачуюць. Можа быць, таму што нас пакуль мала — тых, хто гаворыць і патрабуе?



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: