Лінас Лінкявічус пра паводзіны Лукашэнкі: «Гэта рэакцыя на сітуацыю неадэкватнага чалавека»

Заявы Аляксандра Лукашэнкі аб закрыцці межаў і ўмацаванне кантролю на іх — гэта неадэкватная рэакцыя, лічыць кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

 Фота sputniknews.ru

«Такія заявы ўжо былі і да гэтага — пра тое, што цягачы будуць накіраваныя ў іншыя парты, потым услед за гэтым ішло ўдакладненне, што гэта будзе, калі Расія прапануе такія ж умовы і іншае. Я думаю, і цяпер трэба пачакаць, паглядзець, што гэта значыць — закрыццё межаў для грузаў, людзей ці нешта яшчэ», — сказаў у каментары LRT у пятніцу, 18 верасня, міністр замежных спраў Літвы.

Лінкявічус адзначыў, што эканоміка суседняй краіны знаходзіцца «на мяжы банкруцтва», таму ўсе падобныя крокі трэба рабіць узважана і адказна, інакш яны прынясуць шкоду самой Беларусі.

Лінкявічуса занепакоіла, заява Лукашэнкі пра перакідванне паловы арміі да заходніх межаў. «Былі заявы, што палова арміі кінутая на ахову межаў з Захадам. Здаецца, што адсюль хтосьці пагражае, хтосьці збіраецца нападаць. Гэта рэакцыя на сітуацыю неадэкватнага чалавека», — адзначыў Лінас Лінкявічус.

Паводле delfi.lt


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: