Літва адклікае з Беларусі яшчэ 6 дыпламатаў

Пасля ўзмацнення жорсткасці ціску Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі, рэжым Аляксандра Лукашэнкі выстаўляе ўсё больш жорсткія патрабаванні ў дачыненні да Польшчы і Літвы. Высвятляецца, што не дастаткова было адклікаць з Беларусі 5 дыпламатаў — з амбасады Літвы паедуць яшчэ як мінімум 6 работнікаў.

Гэтую інфармацыю Delfi пацвердзіла прэс-сакратар кіраўніка МЗС Лінаса Лінкявічуса Раса Якілайцене.

"Беларускі бок не ўлічыў нашу кампрамісную прапанову і ў парадку ўльтыматуму запатрабаваў паменшыць колькасць дыпламатаў, калі мы не пагадзіліся, дыпламатаў,  якія працавалі ў Беларусі, хацелі абвясціць персонамі нон-грата, а гэта ўскладніла б іх магчымасць працаваць у будучыні. З улікам гэтых ультыматумаў, мы адклікалі яшчэ 6 дыпламатаў, каб спыніць гэты працэс абмежавання дыпламатычных кантактаў", — сказала Якілайцене.

Такое патрабаванне Беларусі азначае, што персонамі нон-грата беларускі рэжым мог абвясціць любых непажаданых яму літоўцаў па спісе, падрыхтаваным МІ ці КДБ. А ў будучыні гэта абмежавала б магчымасці гэтых людзей на працу і ў іншых краінах, якія прыязна настроены ў адносінах да беларускага рэжыму.

Аднак, нягледзячы на ​​тое, што Літва добраахвотна адклікала сваіх работнікаў, яна ацэньвае дзеянні беларускага рэжыму, як недружалюбныя.

"Разам з партнёрамі па ЕС сёння на Савеце замежных спраў ЕС мы прынялі рашэнне пачаць працэс пашырэння спісу асобаў з Беларусі, якія трапілі пад санкцыі, яшчэ на некалькі дзясяткаў, уключаючы і самога Лукашэнку", — дадала Якілайцене.

Нагадаем, 2 кастрычніка МЗС Беларусі выклікала для кансультацыяй паслоў Беларусі ў Польшчы і Літве і рэкамендавала гэтым краінам паменшыць колькасць супрацоўнікаў сваіх пасольстваў у Мінску «з прычыны адназначнай дэструктыўнай дзейнасці з боку названых краін». Беларускі бок рэкамендаваў да 9 кастрычніка скараціць колькасць супрацоўнікаў польскай амбасады з 50 да 18, літоўскай — з 25 да 14. МЗСы Літвы і Польшчы заявілі, што не будуць прытрымлівацца рэкамендацый аб скарачэнні штата і не плануюць адклікаць сваіх паслоў. У адказ на гэта беларускае МЗС заявіла, што рэкамендацыі з'яўляюцца абавязковымі да выканання. 5 кастрычніка Польшча і Літва адклікалі сваіх паслоў для кансультацый.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: