Лябедзька і Казлоў сцвярджаюць, што злавілі «карусельшчыкаў». Даставілі іх у міліцыю

Лідар АГП Анатоль Лябедзька разам з кандыдатам у Мінскі гарсавет Мікалаем Казловым сцвярджаюць, што злавілі фальсіфікатараў на участках № 29 і № 30 Старавіленскай акругі № 41.
Двое чалавек выйшлі з участку і селі ў машыну. Лідар і актывіст АГП падазраюць гэтых людзей у тым, што яны прагаласавалі, не маючы на гэта права, паколькі не прапісаны на гэтым участку.
Мікалай Казлоў, кандыдат, які ідзе па гэтым участку, выклікаў міліцыю, каб тая праверыла дакументы ў падазроных.

Паводле Нашай Нівы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-02-16 20:38:10
"Двое чалавек выйшлі з участку і селі ў машыну." А зараз выключыце гук і паглядзіце гэты ролік. Вы ўбачыце цудоўныя мясціны Мінска і ніводнага доказу таго, што "Лідар і актывіст АГП падазраюць гэтых людзей у тым, што яны прагаласавалі, не маючы на гэта права, паколькі не прапісаны на гэтым участку." Няўжо ў оппаў дах паехаў? Ніводнага доказу хоць якой-небудзь вінаватасці двух людзей, якіх мы толкам і не ўбачылі ў роліку, ролік не прад’явіў. А зараз уключыце гук і паслухайце ролік. І вы нічога акрамя агавору двух людзей не пачуеце. Доказаў іх вінаватасці няма. Затое тых хто іх затрымаў можна вінаваціць у чым заўгодна. Напрыклад у незаконным затрыманне.

Каментаваць