Лявон Баршчэўскі: Улады ахвяруюць гістарычнымі датамі

Грамадскі дзеяч Лявон Баршчэўскі патлумачыў, што ў беларускай улады няма жадання зрабіць 25 сакавіка дзяржаўным свята.



Учора беларускі кіраўнік падчас сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ заявіў, што пакуль ён знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта, дзень абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка дзяржаўным святам не будзе.

Лявон Баршчэўскі адзначыў:

— Каму найперш перашкаджае такая дата? Для мяне адказ відавочны — Маскве. А беларускае кіраўніцтва, відаць, не хоча праз такія рэчы сварыцца з Крамлём, які дае рознага кшталту прэферэнцыі. Акрамя таго, у такім выпадку няма ніякай упэўненасці, што ўдасца ўтрымаць уладу, калі Масква будзе супраць.

Хаця, як мне падаецца, ніводнаму нармальнаму беларусу не прыйдзе ў галаву, што дата, калі ўпершыню была абвешчана незалежнасць БНР, можа мець нейкія адмоўныя адценні для Беларусі. Але для некаторых, відаць, уласная ўлада важней, чым уласная гісторыя і традыцыі. Вось і ахвяруюць гістарычнымі датамі.

Лявон Баршчэўскі. Фота budzma.org

— Было заяўлена таксама, што ў Беларусі ўжо ёсць дзяржаўнае свята 3 ліпеня, калі быццам бы і была адваявана незалежнасць Беларусі.

— 3 ліпеня Менск вызвалілі ад нямецкіх захопнікаў, але ніякага дачынення да незалежнасці краіны гэтая дата не мае. Дата так і павінна святкавацца — як менавіта дзень вызвалення беларускай сталіцы.

Але галоўнае, што 25 сакавіка для тысяч людзей застаецца святам і гэта ніхто не забароніць.

— Былі раней прапановы да ўладаў зрабіць 25 сакавіка дзяржаўным святам?

— У Закон аб дзяржаўных святах, які распрацоўваўся ў 1992 годзе, была ўнесена гэтая дата, але тады камуністычная большасць у парламенце была супраць. І ў апошні час у Савет міністраў накіроўваліся суадносныя прапановы. Але яны аказаліся таксама незапатрабаванымі.

 

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-04-11 18:41:56
"Яшчэ раз пра Беларускую народную рэспубліку. Тут некаторыя альтэрнатыўна адораныя гісторыкі даводзілі, што пра яе стварэнне трэба ведаць, але не трэба ганарыцца... Дык вось, я з тых, хто ганарыцца, хоць і не скача да столі. Малавопытныя палітыкі, у тым ліку і яўрэі, прадчуваючы контррэакцыю на свае ініцыятывы, амаль не маючы грошай, у 1918 г. не збаяліся супердзяржаў і голасна заявілі пра палітычныя прэтэнзіі беларускага народу". http://belisrael.info/?p=14846
  • Wert
  • 2018-04-11 19:40:04
Сярод нацменшасьцяў былі ня толькі габрэі, але шчэ расейцы й палякі. Усе яны 25 сакавіка прагаласавалі супраць абвяшчэньня БНР https://gazetaby.com/cont/print_rdn.php?sn_nid=20137
Таму датычна гэтай падзеі ня трэба хлусіць пра заслугі габрэяў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-11 19:26:08
Лявон Баршчэўскі: "Каму найперш перашкаджае такая дата? Для мяне адказ відавочны — Маскве."

Вядомыя адраджэнскія песТні пра галоўнае бел-чырвона-белых змагароў - ва ўсім вінаваты Крэмль, Масква, Расея і КДБ разам з ФСБ. Каб не Кантора і Расея - было б на Беларусі б-ч-б шчасце.
  • Пятро Касьнерык
  • 2018-04-13 12:03:05
Лявон Баршчэўскі: Улады ахвяруюць гістарычнымі датамі
++
В ТОЧКУ
Радыё «Свабода», 20 жніўня 2001 года. Ірына ХАЛІП
Лявон БАРШЧЭЎСКІ «Мы магліб ПЕРАМАГЧЫ ў 1991 годзе, але ж з ТРЭСКАМ прайгралі б у
1995 годзе, бо неабходна было б ісці на НЕпапулярныя меры.