Лукашэнка і Турчынаў збліжаюць пазіцыі ў Гомельскай вобласці (+відэа)

Кіраўнік Беларусі і выканаўца абавязкаў прэзідэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў сустрэліся ў Ляскавічах Гомельскай вобласці, перадае БЕЛТА.



"Нам даўно, мабыць, трэба было сустрэцца, каб абмяняцца меркаваннямі пра сітуацыю, якая складаецца не толькі ва Ўкраіне, але і вакол нас, вызначыцца пра далейшыя нашы крокі, узаемаадносіны дзвюх дзяржаў і двух вельмі блізкіх народаў. Думаю, што ў выніку сённяшніх перамоў мы знойдзем нейкі агульны пункт гледжання. Я думаю, іх шмат, яны ўжо пазначыліся за гэты час. І паспрабуем зблізіць нашы пазіцыі па пытаннях, якія, можа быць, сёння ў сілу недахопу інфармацыі не знаходзяць належнага разумення", — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
 

Па словах Аляксандра Лукашэнка, у двухбаковых адносінах Беларусі і Ўкраіны ёсць і шмат іншых пытанняў, якія можна абмеркаваць. Ён, у прыватнасці, нагадаў, што некалькі гадоў назад меў магчымасць сустрэчы з Аляксандрам Турчынавым, калі той у складзе ўкраінскай дэлегацыі знаходзіўся ў Гомелі. "Тады вы займаліся эканомікай разам з нашым першым віцэ-прэм'ерам. З тых часоў вы пагружаны ў адносіны паміж Беларуссю і Ўкраінай, паколькі вы былі сустаршынёй нашай агульнай камісіі і, напэўна, лепш, чым хто-небудзь іншы, ведаеце сітуацыю ў Беларусі і нашы двухбаковыя адносіны. Таму, калі будзе неабходнасць, мы можам вярнуцца да тых пытанняў, якія мы калісьці вырашалі, і азначыць іншыя ва ўзаемаадносінах нашых дзяржаў", — сказаў Лукашэнка.
 

Аляксандр Турчынаў адзначыў: "Украіна і Беларусь гэта не проста суседзі. Гэта братэрскія народы, якія сотні гадоў жылі, працавалі і ваявалі плячом да пляча. Для нас вельмі важна ўмацоўваць адносіны паміж нашымі народамі, каб паміж нашымі краінамі не было непраходных меж, каб і беларусы, і ўкраінцы пачуваліся ў бяспецы, маглі спадзявацца на дапамогу і падтрымку адзін аднаго".



Аляксандр Турчынаў адзначыў, што краіны ў сваіх адносінах заўсёды прыходзілі да рашэння і знаходзілі выйсце з любых складаных сітуацый. Ён прапанаваў абмеркаваць на сустрэчы не толькі палітычныя пытанні, але і пытанні эканамічнага супрацоўніцтва.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: