Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі сёння толькі лайдак можа жыць дрэнна

У Беларусі сёння толькі лайдак можа жыць дрэнна. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "Белавежскі" і жыхарамі вёскі Расна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.



Лукашэка падкрэсліў, што "людзі, якія добра працуюць, павінны і добра зарабляць, добра жыць і быць прыкладам для іншых".



"У Беларусі сёння толькі лайдак можа жыць дрэнна", — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Усё ў руках чалавека, і ён перш за ўсё сам павінен паклапаціцца аб сабе і аб сваёй сям'і, а потым патрабаваць ужо ад дзяржавы, якая, адзначыў лукашэнка, "павінна займацца сваімі функцыямі, а кожны грамадзянін павінен рабіць тое, што ён павінен рабіць, кіраўнік — тое ж самае".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: