Лукашэнка: Сталін сышоў даўно, астатнія пасыходзілі, я вось апошнім сыхожу, я стаміўся

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю вядучаму праграмы «Вести в субботу» на тэлеканале «Расія 1» Сяргею Брылёву заявіў, што яго заслугі няма ў арганізацыі перамоваў па ўкраінскай праблеме ў Мінску, бо іх ініцыятарамі выступалі іншыя бакі.



«Няма ніякай маёй заслугі, гуляць на гэтым, казаць, які я вялікі, што мяне «Захад палюбіў». Захад ніколі, напэўна, Лукашэнку не палюбіць. Ніколі. Не, тое, што не палюбіць, гэта дакладна. Але і добразычлівым наўрад ці будзе», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
 
 
«А што тычыцца апошняга дыктатара Еўропы, так я журналістам часта кажу, радуйцеся, бо апошні. Ужо не будзе яго, калі апошні. Сталін сышоў даўно, іншыя пасыходзілі, а я вось апошнім сыходжу… У вашу гісторыю, у ваша жыццё гэта ўвойдзе як асобная старонка», — адзначыў Лукашэнка.
 
 
«Я 20 гадоў прапрацаваў прэзідэнтам, што мне яшчэ трэба? Мне трэба думаць, як там у цёплым месцы прыхінуцца, спакойна пасядзець. Я проста стаміўся ад гэтага. Я шукаю недзе кут, каб дзесьці ціхенька сесці і адпачыць», — сказаў Лукашэнка.
 
 
Ён упэўнены, што Украіна для Беларусі значыць больш, чым Украіна для Расіі. «Расія каласальная, велізарная, а Украіна — вось яна, каля парога, гэта наша Украіна. Я не хаваю, Віктар Юшчанка карані мае знайшоў паміж Чарнігавам і Кіевам. Для мяне гэта вельмі важна, я вельмі добра ведаю Украіну і украінцаў», — прызнаўся кіраўнік Беларусі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Мікола
  • 2014-09-07 17:29:48
Словы, словы, словы - і пустэча...
  • Паўло
  • 2014-09-07 18:23:17
Хто б чакаў іншага? Так было ўсі 20 гадоў!

Больш цікавага на «Новым Часе»: