Лукашэнка запрасіў Пуціна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Уладзіміра Пуціна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам "у любы зручны для яго час". 



ntv.ru


Адбылося гэта падчас учорашніх перамоваў у Маскве. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

— Сёння не засталося ніводнага пытання, па якім бы мы не дамовіліся… Ва Уфе мы з паважаным Уладзімірам Уладзіміравічам прынялі рашэнне не праводзіць паглыбленыя перамовы, а падрыхтавацца да гэтага дня і правесці самы сур'ёзны аналіз стану спраў у беларуска-расийскіх адносінах і зняць тыя пытанні, якія назапасіліся на сённяшні дзень. Паўтараю, не засталося ніводнага пытання, якое б мела патрэбу ў паглыбленай прапрацоўцы. Ёсць пара пытанняў, якія на працягу тыдня будуць дапрацаваны і па іх прынятыя рашэнні щрадамі.

Значная ўвага на перамовах была нададзена развіццю інтэграцыйных адносін. Эканамічныя выклікі і выклікі, з якімі мы сутыкаемся ў цяперашні няпросты час, не павінны весці да раз'яднанасці дзяржаў – удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Мы задаволены характарам і вынікамі ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі на міжнароднай арэне. Павінен сказаць, мы даўно гэта адзначаем у рамках Саюзнай дзяржавы з Уладзімірам Уладзіміравічам, што адносіны нашых міністэрстваў замежных спраў і міністраў маглі б служыць прыкладам для супрацоўніцтва іншых ведамстваў.

Вядома, абмяркоўваючы міжнародную парадак дня, як сказаў Прэзідэнт, сення мы казалі і пра Украіну, і пра сітуацыю на Блізкім Усходзе, пра іншых гарачых кропках планеты. Беларусь па‑суседску зацікаўленая ў міры на ўкраінскай зямлі, на Блізкім Усходзе, і разыходжанняў у нас з Прэзідэнтам Расіі абсалютна няма па гэтых праблемах.

Мы падрабязна абмеркавалі пытанні роўнага доступу беларускіх тавараў на расийскі рынак, і мы атрымалі падтрымку Прэзідэнта Расіі ў гэтым плане. Мы ведаем аб праграме імпартазамяшчэння, якая рэалізуецца ў Расійскай Федэрацыі. Дарэчы, мы ўжо другую праграму па імпартазамяшчэнні ў Беларусі прынялі, назапасіўшы пэўны вопыт, і мы падтрымліваем гэтую праграму ў Расійскай Федэрацыі.

Я павінен сказаць, што, з нашага пункту гледжання, у абсалютна правільным кірунку рухаецеся, і вынік будзе літаральна ў ближэйшай будучыні. Але я папрасіў і Уладзіміра Уладзіміравіча, і членаў урада Расіі ў прысутнасці нашых членаў урада, што гэтая праграма ні ў якім выпадку не павінна пагаршаць магчымасци і ўмовы дзейнасці нашых сумесных прадпрыемстваў, тым больш у сітуацыі паставак беларускіх тавараў і паслуг, каб нашы тавары і паслугі не лічыліся замежнымі, а былі практычна як расійскія, тым больш што яны замацаваны як двухбаковымі пагадненнямі, так і нормамі ЕАЭС.

Беларускія вытворцы маюць у вас добрую рэпутацыю, і мы гатовыя ўсяляк садзейнічаць у задавальненні патрэбаў расійскага рынку па тых групах тавараў, якія мы можам вырабляць па канкурэнтнай цане і якасці.

Шэраг нашых ключавых экспартных пазіцый вырабляюцца з расійскіх камплектуючых, расійскай сыравіны, то бок, з'яўляюцца рэальным прадуктам беларуска-расійскай кааперацыі.

Тут казалі аб лакалізацыі, шмат кажуць. Дапусцім, нашы гіганты МАЗ, МТЗ і гэтак далей ўжо на 55-60 працэнтаў лакалізаваны ў Беларусі. Гэта значыць, мы купляем камплектуючыя, сыравіну і іншае і вырабляем на фінішы гатовы тавар. Дык чый ён? Ён беларуска-расійскі, — заявіў Лукашэнка ў заяве для прэсы па выніках перамоў.

Аляксандр Лукашэнка 1415 снежня знаходзіўся ў Маскве з двухдзённым афіцыйным візітам. Папярэдне планавалася, што Лукашэнка зробіць першы афіцыйны візіт пасля пераабарання менавіта ў Расію 2526 лістапада, аднак з-за загружанасці двух кіраўнікоў візіт перанеслі. Меркавалася, што адным з цэнтральных пытанняў на перамовах стане абмеркаванне размяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі, але, насуперак чаканням, заяўлена, што тэма праекту стварэння расійскай ваеннай базы ў Беларусі не абмяркоўвалася.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: