Лукашэнка і Пуцін 13 лютага ў Сочы абмяркуюць пытанні інтэграцыі

Пра гэта паведаміў «Известиям» прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго слоў, на парадку будучай сустрэчы — дзейнасць Саюзнай дзяржавы і пытанні двухбаковых адносін.
 Reuters

 Reuters

Кіраўнікі краін абмяркуюць дзейнасць расійска-беларускай рабочай групы, створанай для разгляду інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама ўзніклыя спрэчныя пытанні.

Аб стварэнні новай рабочай групы лідары Расіі і Беларусі дамовіліся яшчэ 25 снежня пасля шматгадзінных перамоваў у Крамлі. Сустаршынёй з расійскага боку стаў міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, з беларускага — міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.

У рамках гэтай рабочай групы ў тым ліку будуць абмяркоўвацца пытанні ўніфікацыі гандлёвай палітыкі дзвюх краін, паведаміў кіраўнік Мінэканамразвіцця 1 лютага па выніках пасяджэння міжурадавага савета ЕАЭС у Алма-Аце. Максім Арэшкін дадаў, што на маючай адбыцца сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў могуць быць закрануты пытанні, якія ўплываюць на графік міжурадавай рабочай групы.

У снежні мінулага года Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустракаліся тройчы. 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета кіраўнік Беларусі выказаў прэтэнзіі адносна высокага кошту на расійскі газ. Акрамя таго, Мінск занепакоены планамі расійскага боку да 2024 года абнуліць экспартную пошліну на нафтапрадукты і падняць падатковую стаўку на здабычу карысных выкапняў, што паўплывае на кошт нафты, якая пастаўляецца ў нашу краіну. Беларусь настойвае на кампенсацыі ў выпадку фінансавых страт, якія ацэньваюцца амаль у 11 млрд долараў за шэсць гадоў. Спрэчныя пытанні Лукашэнка і Пуцін працягнулі абмяркоўваць яшчэ на дзвюх сустрэчах у Маскве 25 і 29 снежня, але да вырашэння так і не прыйшлі.

У размове з расійскімі журналістамі 14 снежня 2018 года Аляксандр Лукашэнка выказаў асцярогі адносна сувэрэнітэту Беларусі. Ён адзначыў, што «разумее намёкі», калі расійскі бок кажа аб глыбокай інтэграцыі ў абмен на фінансавыя прэферэнцыі.

У Крамлі заўважылі, што тэма сувэрэнітэту Беларусі на перамовах Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі не ўздымалася.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!