Лукашэнка і Пуцін запланавалі размову ў Нур-Султане

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін запланавалі размову ў Нур-Султане. Пра гэта ria.ru паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.


У сталіцы Казахстана 29 траўня Лукашэнка і Пуцін паўдзельнічаюць у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, прымеркаванага да 5-гадовага юбілею Еўразійскага саюза. «Кантакты на палях [саміту] будуць абавязкова, — кажа Пяскоў. — Пытанні загадзя невядомыя». Аднак відавочна, што гаворка пойдзе пра «інтэграцыю», пастаўкі беларускіх прадуктаў у Расію і перашкоды, пра кампенсацыю за няякасную расійскую нафту.

Напярэдадні ў Маскве раптоўна згадалі пра старую незаконную схему з пастаўкамі беларусамі ў ЕС нафтапрадуктаў пад выглядам «растваральнікаў», і хочуць спагнаць з Беларусі «запазычанасць».

Паводле euroradio.fm



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!