Лукашэнка, Ярмошына, Караеў, Кубракоў... Краіны Балтыі ўзгаднілі санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў

У спісе — 156 чалавек.

Урады Літвы, Латвіі і Эстоніі ўзгаднілі сумесны пералік санкцый супраць чыноўнікаў Лукашэнкі, на якіх пашыраюцца абмежаванні ў гэтых трох краінах, інфармуе «Хартыя 97» са спысылкай на сайт Міністэрства замежных спраў Эстоніі. У спіс ўвайшлі 156 чалавек.

Еўрапейскі Саюз ужо правёў два раўнды зацвярджэння санкцыйных спісаў, абавязковых для ўсіх краін ЕС. Але асобныя дзяржавы могуць прымаць свае ўласныя санкцыйныя спісы, як гэта і зрабілі краіны Балтыі.

І ЕС, і нацыянальныя спісы з'яўляюцца толькі базавымі і будуць дапаўняцца як персанальнымі, так і эканамічнымі санкцыямі пры далейшым прадстаўленні спісаў з абгрунтаваннямі.

Спіс можна паглядзець ніжэй.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: