Лукашэнка памылкова назваў Украіну Расіяй

Кіраўнікі Беларусі і Украіны абмяркоўвалі, як нарасціць тавараабарот паміж дзвюма краінамі: «Ніхто ніколі... не дазволіць нам вельмі моцна сябраваць», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу, 4 кастрычніка, падчас выступу на Форуме рэгіёнаў у Жытоміры назваў Украіну Расіяй, паведамляе Корреспондент.net

— Калісьці ў нас, здаецца, у 2012 годзе, быў больш за 8 мільярдаў таваразварот. І ён упаў потым. Мы думаем, як яго зноў вярнуць? І вы ведаеце, Уладзімір Аляксандравіч, вось гэтая пляцоўка рэгіёнаў Расіі і непасрэдны кантакт кіраўнікоў рэгіёнаў дапамаглі нам хутчэй падысці да ўжо больш за 6 мільярдаў", — сказаў Лукашэнка.

— Украіны, — выправіў яго Уладзімір Зяленскі.

— Я спалохаўся, думаў, няўжо гэта Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін — рэд.) сказаў", — адказаў беларускі лідар.

— Дзякуй богу, не, — дадаў Зяленскі

Таксама Лукашэнка выказаў меркаванне, што чым мацней будзе супрацоўніцтва Украіны і Беларусі, тым больш астатнія краіны будуць імкнуцца гэтаму перашкаджаць.

"Чым больш па-сваяцку будуць жыць нашы дзяржавы, чым згуртаванейшымі будзем мы, тым большы супраціў мы будзем адчуваць. Ніхто ніколі... не дазволіць нам вельмі моцна сябраваць", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта вынікае з таго, што ў гэтым свеце ўсё кіруюцца прынцыпам "падзяляй і ўладар".

"Мы гэта ўсведамляем і гэты бар'ер мы поўныя рашучасці пераадолець", — дадаў Лукашэнка.



 Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!