Лукашэнка: у Беларусі будзе новая Канстытуцыя

Аляксандр Лукашэнка не выключае, што ў Беларусі будзе новая Канстытуцыя, альбо праўкі будуць унесеныя ў дзейны асноўны закон. І адбудзецца гэта ў бліжэйшы час, піша «Еўрарадыё».


Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў шэрагу замежных краін.

Лукашэнка падкрэсліў, што "наша Канстытуцыя пачынае крышачку адставаць". "Я папрасіў менавіта спецыялістаў Канстытуцыйнага суда, каб яны ўнеслі свае прапановы па магчымым удасканаленні нашай Канстытуцыі, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — А пасля мы сядзем і абмяркуем".

Чытайце таксама:

Не толькі прыгожыя словы. Якой можа быць новая Канстытуцыя Беларусі



Як вядома, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая ў 1994 годзе яшчэ да прыходу Лукашэнкі да ўлады.

На відэа — словы кіраўніка дзяржавы пра магчымыя змены ў Канстытуцыі падчас паслання парламенту і народу ў красавіку 2019-га.


euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!