Лукашэнка: Вайсковыя часткі ў Мар'інай Горцы падрыхтаваны, каб не дапусціць эскалацыі ўнутры краіны

Усякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым майданы, заявіў Аляксандр Лукашэнка. 24 ліпеня ён наведаў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы і басейн "Аквамарын", паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Фота: прэс-служба Лукашэнкі




— Калі мне давялося вызначацца, якія ўзброеныя сілы нам трэба, асабліва пасля 2010 года, я зразумеў, што трэба мець у запасе падрыхтаваных байцоў, часткі ва Узброеных сілах. На ўсялякі выпадак. Непажадана, вядома, каб нам прыйшлося звяртацца да Узброеных сілаў. Але ўсякае можа быць, — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што вайсковыя часткі ў Мар'інай Горцы і сталічным Уруччы добра падрыхтаваны, у тым ліку каб не дапусціць эскалацыі ўнутры краіны.

— Дзяржсакратар правільна сказаў, што ўсякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас замала «майданутых»), іх падцягнуць з боку. Гэта прафесійныя вайскоўцы, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у рамках ПВК па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах, — адзначыў афіцыйны кіраўнік краіны.

Лукашэнка падкрэсліў, што брыгада ў Мар'інай Горцы асаблівая.

— У нас ва Узброеных сілах два такіх падраздзяленні: ваша брыгада і механізаваная брыгада ва Уруччы. І ў тыя часы, калі я служыў у войску афіцэрам, гэта былі асаблівыя падраздзялення. І калі мне давялося больш за дзясятак гадоў таму вызначацца і выбіраць брыгады двайнога прызначэння, я спыніўся на гэтых двух падраздзяленнях.

Ён таксама папрасіў дзяржсакратара Савета Бяспекі Андрэя Раўкова нагадаць удзельнікам сустрэчы аб палажэннях абноўленай Ваеннай дактрыны, якая ўлічвае асаблівасці сучасных войнаў і канфліктаў.

— Мы тры ці чатыры разы за маю бытнасць мадэрнізавалі нашы ўзброеныя сілы, прыстасоўваючы іх да вядзення вайны ў сучасных умовах. І ў 2018 годзе была прынятая новая ваенная дактрына. Яна вызначае, як і якія вайны мы будзем паводзіць, калі раптам нам давядзецца абараняць нашу Айчыну, — сказаў Лукашэнка.

Раней дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў заяўляў, што сілавы блок гатовы прадухіліць магчымыя масавыя беспарадкі ў Беларусі.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: