Лукашэнка зняў з пасадаў старшыняў КДБ і КДК і прызначыў новых

3 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі. Пакуль што пад раздачу трапілі сілавыя міністры. Не ўседзіў на сваёй пасадзе і кіраўнік Менгарвыканкаму, праўда ён стаў віцэ-прм'ерам. Цікава, калі справа дойдзе да іншых?

Валерый Вакульчык / БЕЛТА

Валерый Вакульчык прызначаны сакратаром Савета бяспекі (замест Андрэя Раўкова), а Іван Церцель — старшынёй Камітэта дзяржбяспекі (замест Вакульчыка), паведамляе «Еўрарадыё».

На пасаду старшыні Камітэта дзяржкантролю прызначаны выканаўцам абавязкаў Васіль Герасімаў — дагэтуль ён быў першым намеснікам старшыні КДК.

Няяснай застаецца кар'ера Андрэя Раўкова — экс-міністра абароны і цяпер экс-сакратара Савета бяспекі.

Віцэ-прэм’ер Уладзімер Кухараў прызначаны кіраваць Менгарвыканкамам, а кіраўнік Менгарвыканкаму Анатоль Сівак стаў віцэ-прэм’ерам.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: