Макей: Беларусь — донар стабільнасці ў рэгіёне

Італія заўсёды займала прагматычную канструктыўную пазіцыю ў дачыненні да Беларусі — нават падчас абвастрэння адносінаў паміж Беларуссю і ЕС.
 
Фота: БЕЛТА

Фота: БЕЛТА




Пра гэта ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Такім чынам ён пракаментаваў візіт у Італію беларускага кіраўніка. Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка 20-21 мая здзейсніў першы афіцыйны замежны візіт пасля зняцця санкцыяў ЕС.

Макей прапанаваў разглядаць візіт Лукашэнкі ў Італію як праяву агульнага паляпшэння адносін Беларусі з Еўрасаюзам. Перыяд дзеяння санкцыяў дыпламат назваў страчанымі гадамі як для Беларусі, так і для Еўрасаюза.

Макей: "Беларусь не з'яўляецца нейкім раздражняльнікам спакою ў рэгіёне, яна з'яўляецца донарам стабільнасці ў ім. Мы будзем паўтараць гэта да таго часу, пакуль гэта не будзе канчаткова успрынята. На жаль, нехта яшчэ спрабуе ёрнічаць на гэтую тэму".

На думку міністра, пацяпленнем адносінаў паміж нашай краінай і Еўрасаюзам павіны скарыстацца ўсе — ад чальца ўрада да кіраўніка таго ці іншага суб'екта гаспадарання.




"Еўрарадыё"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!