Макей: да канца года Лукашэнка наведае ЕС з паўнацэнным візітам

Аляксандр Лукашэнка яшчэ да канца 2019 года наведае Еўрасаюз. Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў журналістам падчас форуму "Мінскі дыялог", паведамляе «Еўрарадыё».

Уладзімір Макей на "Мінскім дыялогу" / МЗС Беларусі


"Я спадзяюся, што сёлета мы здзейснім нармальны, паўнацэнны візіт — у тым ліку на прастору Еўрапейскага Саюза", — заявіў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Ён дадаў, што візіт павінен быць не дзеля візіту. Яго трэба здзяйсняць тады, калі ад гэтага візіту шмат залежыць у дыпламатычным, эканамічным палітычным плане.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка не прыняў удзел у памятных мерапрыемствах да 80-годдзя з пачатку Другой сусветнай вайны ў Варшаве, куды быў запрошаны. 

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!