Макей расказаў, колькі Беларусь страціла ад бруднай нафты і падаткавага манеўру Расеі

Ад уведзеных Расеяй абмежаванняў на вываз нафтапрадуктаў і паставак бруднай нафты экспарт Беларусі знізіўся больш як на 2 мільярды даляраў.
«Дамоўленасць аб нафце – гэта замірэнне на месяц-два», – аўтар нашумелай публікацыі ў «Коммерсанте»
Як перадае БелТА, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімер Макей на калегіі МЗС, дзе падводзіліся вынікі працы органаў дыпламатычнай службы за 2019 год.

«На паказнкіах экспарту сур’ёзна адбіліся змены ўмоваў гандлю з Расейскай Федэрацыяй, нягледзячы на дакладнае выкананьне Беларуссю абавязанняў у рамках стратэгічнага партнёрства з гэтай краінай. Увядзенне Расеяй абмежаванняў на вываз нафтапрадуктаў, пастаўкі бруднай нафты прывялі да скарачэння экспарту нашых тавараў, звязаных з нафтавай сферай, на 2 млрд 55 млн даляраў», – заявіў Уладзімер Макей.


svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: