Макей: Злавесны прывід трэцяй сусветнай вайны можа стаць рэальнасцю

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з трыбуны ААН прапанаваў адмовіцца ад размяшчэння ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе. Пра гэта ён заявіў падчас свайго выступу на 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 26 верасня.
mfa.gov.by

mfa.gov.by

Уладзімір Макей агучыў ініцыятыву кіраўніка Беларусі аб распрацоўцы дэкларацыі адказных краін аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе і адмовы ад іх вытворчасці, паведамляе прэс-служба МЗС.

«Наша краіна прапануе неадкладна пачаць працу па падрыхтоўцы праекта дэкларацыі. Заклікаем дзяржавы па абодва бакі Атлантыкі, якія неабыякавыя да лёсу чалавецтва, падтрымаць нас у гэтым пачынанні», — заявіў кіраўнік МЗС Беларусі.

На думку прадстаўніка Беларусі, падыходзячымі пляцоўкамі для распрацоўкі дэкларацыі маглі б быць ААН і АБСЕ.

Макей нагадаў, што Беларусь з'яўляецца паўнапраўнай удзельніцай Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, не выходзіла з яе, і не мае намеру вырабляць ці размяшчаць гэтыя ракеты, калі яны не будуць пагражаць бяспецы краіны.

Прапанова Беларусі ўкладаецца ў агульную логіку неабходнасці сыходу ад канфрантацыі і аднаўлення шырокага дыялогу па ключавых пытаннях міжнароднай бяспекі. Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь паслядоўна выступае за новы перамоўны працэс, аналагічны Хельсінкскаму працэсу, які б стабілізаваў міжнародныя адносіны, умацаваў міжнародны дыялог і павысіў прадказальнасць.

Кіраўнік МЗС Беларусі лічыць, што наступны юбілейны саміт ААН не павінен стаць чарговым пратакольным мерапрыемствам, а сусветныя лідары абавязаны прадухіліць пагрозу канфлікту глабальнага маштабу. У адваротным выпадку «злавесны прывід трэцяй сусветнай вайны можа стаць рэальнасцю», адзначыў Уладзімір Макей.

reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: