Маккейн параўнаў палітыку Меркель у дачыненні да Пуціна з замірэннем Гітлера

Адмоўнае стаўленне да ідэі паставак зброі Украіне, якое дэманструецца канцлерам Германіі Ангелай Меркель, можа быць параўнальна з палітыкай замірэння Германіі перад Другой сусветнай вайной.



Пра гэта заявіў амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн на тэлеканале ZDF, піша Zeit Online

«Яе паводзіны нагадваюць мне палітыку 30-х гадоў», — сказаў Маккейн.

«Я хацеў бы спытаць канцлера, колькі яшчэ людзей павінна загінуць ва Украіне, каб вы дапамаглі ім абараніць сябе?»,  — запытаўся ён.
 
Паводле яго слоў, дзеянні Еўропы падчас эскалацыі сітуацыі ва Украіне выклікаюць у яго страшнае расчараванне, «яны проста назіраюць за тым, як упершыню з часоў Другой сусветнай вайны еўрапейскую краіну раздзіраюць на кавалкі».
 
«Гледзячы на паводзіны нямецкага ўрада, можна падумаць, што там ці не ведаюць, ці ім усё роўна, што ва Украіне гінуць людзі», — заявіў Маккейн.
 
Нагадаем, раней канцлер Ангела Меркель выключыла магчымасць паставак зброі Украіне і падкрэсліла неабходнасць дыпламатычнага ўрэгулявання існуючага крызісу.
 
 

eurointegration.com.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • агей
  • 2015-02-07 22:31:03
Горка, але ён мае рацыю

Больш цікавага на «Новым Часе»: