Макрон і Меркель абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі на перамовах у Парыжы

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон паведаміў, што плануе абмеркаваць у чацвер вечарам з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель сітуацыю ва Украіне і ў Беларусі, паведамляе «Интерфакс-Запад».

«Мы, у прыватнасці, абмяркуем нашых усходніх суседзяў, у прыватнасці, сітуацыю на Украіне і ў Беларусі», — сказаў Макрон перад пачаткам перамоваў з Меркель у Парыжы.

Меркель, у сваю чаргу, заявіла, што абмяркуе з Макронам, «ці магчымы поспех у рамках нармандскага фармату».

«Цяпер ва Украіне складаная сітуацыя, прагрэсу мала», — дадала яна.

Канцлер ФРГ адзначыла, што таксама важнай тэмай перамоў стане Афганістан і аказанне дапамогі афганцам. 

Лічыцца, што гэта — адно з апошніх рабочых мерапрыемстваў Меркель і Макрона: 26 верасня ў ФРГ пройдуць парламенцкія выбары. Незалежна ад іх выніку Меркель не будзе прэтэндаваць на пасаду канцлера. 

Цягам апошніх гадоў Мэркель падтрымлівала вельмі інтэнсіўныя кантакты з Макронам, рэгулярна абмяркоўваючы з ім міжнародны парадак дня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: