Узрушаныя актыўным незадавальненнем грама­дзян наконт «дармаедскага дэкрэту», апазіцыя плануе маштабныя акцыі пратэсту. Пытанняў, як завабіць народ на акцыі пратэсту, канешне, багата. Але гэта не значыць, што не трэба нічога рабіць.

Масавыя пратэсты ў 1991-м. Фота Уладзіміра Сапагоўва


Ужо запланавана, прынамсі, дзве з іх. На акцыю, якая павінна прайсці 17 лютага ў цэнтры Мінска, заклікае Нацыянальны кангрэс Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча.

Структурныя палітычныя партыі і рухі стварылі аргкамітэт па правядзенні «маршу недармаедаў» 15 сакавіка. У яго ўвайшлі дзевяць арганізацый: Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За Свабоду», аргкамітэты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Партыі працоўных і партыі «Надзея», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя» і грамадзянская кампанія «Наш дом». Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька з гэтай нагоды сказаў, што «рэпетыцыя» сакавіцкай акцыі можа прайсці ў лютым у нейкім рэгіёне.

Бачна, што ў шэрагах арганізатараў няма Партыі БНФ. І гэта зразумела: яе свята — Дзень Волі 25 сакавіка, і яна будзе рыхтаваць шэсце да ўгодкаў БНР. Але і без сацыяльных пытанняў на святкаванні, напэўна, не абыдзецца.

Зразумела, узнікае пытанне, ці не запозна ачомаліся? «Дармаедскі падатак» паўстаў не сёння. Варта ўзгадаць толькі эпатажнага дармаеда Юрыя Шульгана, які ў 2015-м імкнуўся не толькі ў прэзідэнты краіны, але і планаваў стварыць шырокі рух «лайдакоў». Але астатнія апаненты ўлады гэтаму пытанню надавалі ўвагу хіба што эпізадычна.

Справа ў тым, што народ прыціснула менавіта зараз. Тэрмін аплаты падатку на дармаедства выходзіць 20 лютага. Патрабаванні заплаціць падатак дасылаюцца і жуку, і жабе: тым, хто не жыве ў Беларусі, студэнтам, пенсіянерам і нават памерлым. Пры гэтым грамадзяне задаюцца лагічным пытаннем: «А за што плаціць?» Улады ў адказ няўцямна кажуць пра «кампенсацыю дзяржаўных выдаткаў», але канкрэтнага каштарысу прадставіць не могуць.

Дый сама сістэма спагнання гэтага падатку дзіўная: доказ таго, што чалавек — не дармаед, павінна прадстаўляць сама асоба, у гэтым абвінавачаная. Нібыта ў краіне ўжо адмянілі прэзумпцыю невінаватасці. Па розуме, менавіта падатковыя павінны тлумачыць, чаму чалавека запісваюць у дармаеды. А паколькі яны «тлумачыць нічога не абавязаныя», то і ідуць «лісты шчасця» студэнтам ды нябожчыкам.

Больш за тое, улада нават не імкнецца патлумачыць і эканамічную мэтазгоднасць падатку. Паводле ж альтэрнатыўных падлікаў, грошы, затрачаныя на «лісты шчасця», у дзясяткі разоў перавышаюць імаверна атрыманыя плацяжы ў бюджэт. Не кажучы ўжо пра ўскосныя страты — псаванне людзям нерваў і страчанага працоўнага часу на тое, каб даказаць, што ты «не вярблюд».

Народ гэтым, зразумела, раз’юшаны. І небеспадстаўна.

А вось ці ўдасца ператварыць гэтую незадаволенасць у масавы пратэст, які б прымусіў уладу адмяніць дзіўны падатак, — вялікае пытанне.

Найперш, у народа існуе шмат адтулінаў для «выпускання пары», якія стварылі самі ж незадаволеныя. Гэта збор подпісаў за адмену дармаедскага падатку — як ужывую, так і ў інтэрнэце. Чалавек, які такім чынам ужо выказаўся па гэтым пытанні, на акцыю пратэсту можа і не пайсці. Другую адтуліну могуць разрэкламаваць улады, якія аддалі права змякчыць альбо адмяніць падатак мясцовым органам улады — маўляў, напішыце заяву ў ваш выканкам, і з вас гэты падатак здымуць з-за «цяжкага матэрыяльнага становішча». Можа, канешне, і не здымуць, але паспрабуйце і дачакайцеся вынікаў, а потым пратэстуйце.

Што тычыцца «маршу недармаедаў», дык супраць спрацуе яшчэ і фактар часу. Калі падатак трэба заплаціць да 20 лютага, ці ёсць сэнс выходзіць з пратэстам 15 сакавіка, хоць гэта і Дзень Канстытуцыі?

Ну і, канешне, значна перабольшаная роля інтэрнэту ў мабілізацыі грамадства на пратэст. Як паказвае практыка, актыўнасць інтэрнэтам і абмяжоўваецца.

Відавочна, каб зрабіць пратэст масавым, апазіцыі трэба шукаць новыя формы ўзаемадзеяння з насельніцтвам. Напрыклад, наладзіць не мітынг, а цэнтралізаваны збор подпісаў супраць падатку на дармаедства — у адзін дзень у адным месцы. Туды хаця б прыйдуць тыя, хто не бачыў зборшчыкаў подпісаў на свае вочы, але жадаў бы падпісацца за адмену падатку. А ў мітынг яно перарасце само…

Варта і зрабіць высновы з акцый пратэстаў прадпрымальнікаў, якія адбываліся менавіта ў гэтыя дні, але год таму. І якія вынікаў не далі — з-за іх нешматлікасці па колькасці ўдзельнікаў і шматлікасці па колькасці мерапрыемстваў. Бо мы ж, найперш, хочам дамагчыся вынікаў, а не проста прадэманстраваць сваю незадаволенасць?

Пытанняў, як завабіць народ, заняты зараз найперш выжываннем, на акцыі пратэсту, канешне, багата. Але гэта не значыць, што не трэба нічога рабіць. Проста варта памятаць, што сапраўдны вынік гэтай працы будзе нечаканым. Ну хто мог чакаць, што ў 1991 годзе ў «Вандэі перабудовы» на мітынг выйдуць 100 тысяч працоўных і будзе арганізаваны агульнарэспубліканскі страйк?



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Тунеядец
  • 2017-02-02 19:33:25
Лично я обязательно пойду на марш 17 февраля за Статкевичем. Сам в оппозиции к режиму и доверяю, исключительно, Миколе. Остальные пляшут под дудку диктатора. Это и Лебедько,Короткевич, Янукевич и прочая шушера.
  • Кацярына
  • 2017-02-03 00:02:07
Кали у гэтым годзе ня будзе рэвалюцыи и змены улады- з гэтым народам усё зразумела.
  • Пятро Касьнерык
  • 2017-02-04 08:17:31
С.П.--Структурныя палітычныя партыі і рухі стварылі аргкамітэт па правядзенні «маршу недармаедаў» 15 сакавіка. У яго ўвайшлі ДЗЕВЯЦЬ арганізацый:
+++
каб гэтыя структурныя ... так актыўна змагаліся за выкананьне арт. 1141 Грамадзянскага кодэкса то Беларусь была б другой і прэзыдэнт другі, трэці ці нават чацьвёрты.

2000 г. АПРЕЛЬ. «Товарищ» газета коммунистов калякинцев
«ОСТАНОВИМ РАЗРУШИТЕЛЕЙ КОЛЛЕКТИВНЫХ ХОЗЯЙСТВ!
«Как уже сообщалась, исполнительная, власть Республики Беларусь приступила к практической реализации статьи 1141 Гражданского кодекса, предусматривающей насильственную ЛИКВИДАЦИЮ колхозов и совхозов.
…По решению Бюро ЦК ПКБ партийные организации республики период с 20 апреля по 15 июня 2000 года проведут сбор подписей граждан в ЗАЩИТУ колхозов и совхозов республики. Собранные подписи будут переданы в соответствующие государственные органы для принятия решения об ОТМЕНЕ этого АНТИНАРОДНОГО положения Гражданского кодекса».

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: