Марыя Калеснікава заявіла, што не будзе з'язджаць з Беларусі, Святлана Ціханоўская таксама не збіраецца

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская і прадстаўнік штаба Марыя Калеснікава не плануюць з'язджаць з Беларусі. Пра гэта яны заявілі журналістам у штабе кандыдата.
Марыя Калеснікава распавяла, што штаб даведаўся аб ад'ездзе з краіны Веранікі Цапкала дзве гадзіны таму.

 У нас ёсць інфармацыя: Вераніка дзве гадзіны таму напісала, што яна ў Маскве, яна там плануе прагаласаваць. Мы лічым, што кожны сам выбірае спосаб, як засцерагчы сябе і сваю сям'ю, мы паважаем яе права, — сказала Марыя Калеснікава.

На пытанне ці ёсць верагоднасць, што яна таксама з'едзе з Беларусі, Калеснікава адказала адмоўна. Святлана Ціханоўская на гэтае ж пытанне заявіла: «Пакуль не планую».

Нагадаем, 9 жніўня стала вядома, што Вераніка Цапкала, прадстаўнік аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай, пакінула Беларусь. Муж Веранікі Валерый Цапкала раней таксама пакінуў Беларусь разам з іх двума сынамі.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: