Марыю Калеснікаву пакідаюць пад вартай

Марыя Калеснікава застаецца пад вартай — суд Партызанскага раёна адхіліў скаргу абароны аб ужыванні да яе дадзенай меры стрымання.
Фота Вольгі Шукайла

Фота Вольгі Шукайла

Падтрымаць Марыю Калеснікаву і яе бацьку ў Мінскі гарадскі суд, дзе разглядалася скарга, прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку паслы краін ЕС: амбасадар Францыі, Аўстрыі, Румыніі, супрацоўнікі Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, пасольства Вялікабрытаніі, Латвіі.


Аляксандр Калеснікаў падзякаваў паслам і ўсім беларусам у краіне і за мяжой за падтрымку.


Пасяджэнне было закрытым, людзі чакалі рашэння пад дзвярыма залы пасяджэння і непасрэдна перад уваходам у суд больш як тры з паловай гадзіны. У выніку суд адхіліў скаргу абароны, Калеснікава застаецца пад вартай. У пасяджэнні яна ўдзельнічала па відэасувязі, і калі на абвяшчэнне рашэння паклікалі дыпламатаў і ўсіх людзей, якія чакалі пад дзвярыма, Калеснікава памахала ім і паказала фірмовы знак «Сэрца». Людзі сустрэлі яе апладысментамі, за што суддзя паспрабавала ўсіх выгнаць з залы. Але людзі не сышлі, і суддзя зачытала рашэнне пры іх.


Адвакаты Людміла Казак і Аляксандр Пыльчанка будуць абскарджваць рашэнне суда.


Нагадаем, раней суд адхіліў аналагічную скаргу абароны Максіма Знака. Знак утрымліваецца ў СІЗА № 1 Мінска, Марыя Калеснікава ўвечары 11 верасня адтуль была пераведзеная ў следчы ізалятар у Жодзіна.

tut.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: