Масква будзе лічыць напад на Беларусь нападам на Расію

Масква будзе разглядаць любы ваенны напад на Беларусь як напад на Расію, заявіў расійскі амбасадар Міхаіл Бабіч.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

"Вельмі важны момант, я думаю, ... і для нашых беларускіх партнёраў, і для тых, хто нешта задумвае: напад на Беларусь, любы ў ваенным плане, будзе расцэньвацца як напад на Расію з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі", — заявіў Бабіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае ria.ru. Такім чынам дыпламат пракаментаваў планы па размяшчэнні амерыканскай базы каля заходняй мяжы Саюзнай дзяржавы.

Па словах Бабіча, гэта "фактар ​​трывожны, і грэбаваць ім нельга". "У гэтай сітуацыі ... мы намаганні нарошчваем адэкватна абстаноўцы, якая развіваецца. У нас з нашымі беларускімі партнёрамі ў гэтай частцы абсалютнае паразуменне, у нас дзейнічае рэгіянальная групоўка войскаў і сіл, сфармаваныя ўсе кампаненты, якія неабходныя як для абароны, так і для ўдару ў адказ", — заявіў пасол.

Ён таксама адзначыў, што "нічога добрага такое супрацьстаянне не прынясе". Пры гэтым Бабіч запэўніў, што Беларусь у гэтым плане "абсалютна абаронена" і "можа быць абсалютна спакойна".

"Мы - Саюзная дзяржава, у нас саюзніцкія адносіны, тут адзіная ваенная палітыка, якая гарантуе абсалютную бяспеку для нашых грамадзян", — дадаў Бабічі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-22 00:42:34
Усе мы саўкі хацелі незалежнасці Беларусі ад СССР. Напрыклад я з пачатку ці сярэдзіны 70х мінулага стагоддзя. Атрымалі, дзякуючы Міхал Сяргеічу і Расеі ў Белавежжы-1991? Так. Получите и распишитесь.

Толькі праз 40 (сорак) лят пасля тых 70-х тут у Штатах зразумеў, што ніякай незалежнасці ў нас не магло быць таму, што не магло быць ніколі. Напрыклад, перамаглі б гэтыя б-ч-б дэзерціры, за аднаго з якіх я ў 1994 галасаваў, - запаланіла б нас Польшча. Пайшлі б у ЕС, як потым ізноў жа б-ч-б здраднікі беларускага народу ЕэСаўцы нас тягнулі, - запаланіла б нас Польшча. Але ў 1994 перамаглі нашы бальшавікі і мы пайшлі ў бок Расеі. А ў Саюзе з ёй нас ніхто не кране. Вось гэта і ёсць наша незалежнасць - быць навекі з Расеяй. Або ня быць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-22 10:51:49
Мой адказ на пажаданне змагара з фб форуму НЧ:

Чаго ты ў мяне пытаешся пра забаніць мяне? Пішы ў рэдакцыю Новага дэмакратычнага свабода любівага часу, маўляў, группа б-ч-б доброжелателей просит забанить Старкова. Так вы прасілі Свабоду, Нашу Ніву і інш., яны друкавалі просьбы і затым банілі, так тутэйшы BP пісаў на форуме БАЖ і мяне забанілі. Ну як там зараз Свабода, Наша Ніва, БАЖ? Квітнеюць і пахнуць нябось у лукашысцкай дэмакратыі без мяне? Дай, Бог, нашаму цяляці воўка паймаці. Ну а зараз па тэме. Я табе не таварыш і не чырвона-зялёны. Цяжка гэта ўцяміць, што я не б-ч-б і не ч-з. Красны тэрор і інш., кажаш. Гэта калі было? Сто лят таму? Дык чаго ты пра гэта ўспомніў зараз? А сёння ж у нас б-ч-б тэрор у СМІ кожны дзень мінулыя трыццаць лят. Чаго ты пра гэта не пішаш? Я ж вышэй сказаў аб тым, што мы так нядрэнна геаграфічна размясціліся на сваіх балотах з колькасцю ўсяго 9,5 лімонаў беларусаў, што нейтральнай Швейцарыі з нас не атрымаецца.Ты гэтага ня ведаў? Зараз будзеш ведаць
  • ВР
  • 2018-10-23 11:49:22
Нават у драбязе ты хлусіш: нідзе я не пісаў, каб цябе забанілі. Лічу, што нават ідыётам трэба даваць месца для выказванняў. Іншая справа, што твае "парцянкі" надакучылі на беларускіх сайтах не толькі мне. І для такіх як ты, можна было б увесці абмежаванне на колькасць каментаў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-23 12:04:39
Ты не ты, а BP.
Вы ўсе ў мяне на адзін б-ч-б твар і пад аднымі і тымі ж нікамі.


Пра колькасць каментаў я ўжо тут казаў: фармат форуму НЧ дазваляе пісаць толькі некалькі сказаў, а часам па тэме ёсць што сказаць болей, чым у артыкуле які абмяркоўваецца. Дый гэта не твая справа АБМЯЖОЎВАЦЬ свабоду слова і іншадумства - гэта справа новага дэмакратычнага бел-чырвона-белага часу.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-23 12:48:45
На старонцы БАЖ 25.01.2018 надрукаваны артыкул "ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пратэстуе супраць блакіроўкі грамадска-палітычных сайтаў". Тамака ж мой вялікі каментар ТУПІК, а пад ім каментар ніка BP. Пару разоў гэты ж BP тамака ж прасіў спыніць публікацыі маіх каментаў на сайце БАЖ, то бок ЗАБЛАКАВАЦЬ МЯНЕ. Вы ўсе на адзін твар і пад аднымі і тымі ж нікамі, змагары за бел-чырвона-белую свабоду слова ДЛЯ СЯБЕ, а не для мяне.

P.S. Тамака ж той BP дае спасылку на сайт http://belisrael.info
  • крумкач
  • 2018-10-22 20:35:07
штосьць не уратавала расея ад нападу гитлерауцау у сорак першым. Ратавальники прыйшли ужо у спустошаную краину, кали и ратавать мала каго стала
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-23 11:51:02
Дык цябе выратавалі ці не? А каб не прыйшлі да цябе ў 1939 тыя ратавальнікі, то якая твая тэрыторыя была б сёння? А каб не прыйшлі цябе ратаваць у 1944, то цябе ўвогуле не было б. А каб не дапамагалі падняцца тваёй гаспадарцы тыя ратавальнікі пасля 1944 і аж да 1991, то твой новы б-ч-б час быў бы ў лапцях. а каб не далі табе з сваіх расейскіх рук незалежнасць ратавальнікі 8 снежня 1991 года ў Белавежжы, то сядзеў бы ты як мыш пад венікам з 25 сакавіка 1918 года і адзначаў бы Дзень волі пад Кайзераўскай незалежнасцю.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-23 13:09:46
Дзякуй Новы час за тое, што мяне друкуеш. Не магу зразумець, ня ведаю як ты мяне трываеш. Я б такога Старкова не вытрымаў трываць. Праўду кажу. Толькі Новы час і БелГазета мяне трываюць. Астатнія б-ч-б СМІ ўжо даўно пахавалі мяне ў б-ч-б свабодзе слова.

Каментаваць