Матэрыялы аб злачынствах беларускіх уладаў будуць прадастаўлены ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе

Рэжысёр, драматург і кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін заявіў, што 19 траўня Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе будзе прадастаўлены матэрыял па злачынствах беларускіх улад.

На падставе артыкула 15 Рымскага Статута, кожны чалавек, група або арганізацыя можа даць інфармацыю па абвінавачванні ў злачынствах або патэнцыйных злачынствах Міжнароднаму крымінальнаму суду. Інфармацыя прадастаўляецца ў офіс пракурора ICC.

Беларускі кейс заснаваны на сведчаннях соцень ахвяр, а таксама на задакументаваных доказах, аўдыёвізуальных доказах, расследаваннях «у полі» і інфармацыі з адкрытых крыніц.

Матэрыялы будуць пададзеныя міжнародным партнёрствам па правах чалавека (IPHR), Нарвежскім Хельсінкскім Камітэтам, адвакацкай арганізацыяй «Global Diligence» і арганізацыяй «Truth Hounds».

У якасці адкрытага сведкі ў гэтым кейсе выступіць Наталля Каляда. Яна акцэнтуе дынаміку рэпрэсіўных дзеянняў беларускіх улад на працягу ўсяго перыяду свайго існавання.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: