
Remigijus Šimašius © DELFI / Andrius Ufartas
«Пасол спрабаваў расказваць, што ўсё з ёй добра. Я выразна інфармаваў, што нам натуральным чынам не хапае даверу, ці сапраўды там усё добра. Я інфармаваў пасла, што калі ўжо яны рыхтуюцца ўвесці гэтую атамную станцыю ў эксплуатацыю, з чым мы зусім не згодныя, то мы б хацелі бачыць прыродаахоўныя дадзеныя анлайн, пастаянна, на месцы, а не праз нейкую сістэму інфармавання», — сказаў BNS мэр.
«Натуральна, што даверу пакуль няма, і павысіць яго можа толькі поўнае раскрыццё інфармацыі», — сказаў ён. Па словах Шымашуса, адказваючы на заклік пасла падтрымліваць дружалюбныя адносіны, ён падкрэсліў пытанне самастойнасці Беларусі. «Я адказаў, што мы хочам падтрымліваць суседскія адносіны і што вельмі б хацелася, каб Беларусь была самастойнай краінай, а не сатэлітам Расіі», — сказаў мэр Вільні.
Прыкладна дваццаць гадоў таму была падпісаная дамова аб супрацоўніцтве паміж сталіцамі Літвы і Беларусі Вільняй і Мінскам, аднак, па словах Шымашуса, зараз ніякага супрацоўніцтва няма.
«Па праўдзе кажучы, паколькі я аб'яўлены ў Расіі персонай нон грата, я не ўпэўнены, што магу проста прыехаць у Беларусь. Яснасці няма, пасол у гэтай сувязі не змог нічога пракаментаваць. Я таксама сказаў амбасадару, што супрацоўніцтва часам ускладнена вельмі розным стаўленнем да каштоўнасцях, правоў чалавека і дэмакратыі», — сказаў ён.
Літва сцвярджае, што будаўніцтва БелАЭС у 50 км ад Вільні ідзе з парушэннямі патрабаванняў бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя. Беларусь гэтыя прэтэнзіі адхіляе.
delfi.lt