Міхалевіч застаецца абвінавачаным па справе аб "масавых беспарадках 19 снежня 2010 года"

Экс-кандыдат у прэзідэнты 2010 года Алесь Міхалевіч застаецца ў статусе абвінавачанага ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў зняволення.



Фота: Facebook


Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь 8 верасня — пасля вызвалення палітвязняў. Тут ён напісаў хадайніцтва, каб супраць яго спынілі крымінальную справу наконт "масавых беспарадкаў" 19 снежня 2010 года. Але следства адмовіла яму ў задавальненні хадайніцтва.

Пасля гэтага Міхалевіч абскардзіў гэтае рашэнне ў пракуратуры. Але пракуратура пераслала яго скаргу ў Следчы камітэт, паведамляе Радыё "Свабода". Следчы камітэт не знайшоў парушэнняў у сваіх дзеяннях і пакінуў экс-кандыдата ў статусе абвінавачанага.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: