
І наступны чалавек пасля Лукашэнкі, вядома, гэта ўжо ў любым выпадку ставіцца не да Лукашэнкі, а да нас. Наступны чалавек, хто б ён ні быў — ён будзе ў досыць прахалодных адносінах з Расіяй. Фактычна гэта будзе сіндром Украіны.
— Ён будзе ў прахалодных адносінах з Расіяй чаму? Таму што не захоча адчуваць такую залежнасць?0
— Не захоча адчуваць такую залежнасць, бо Расія не падтрымала беларускі народ. У сутычцы з дыктатарам. Таму што Расія паступова адвальваецца ад сусветнай супольнасці і навошта таму да яе прыціскацца. Па цэлым шэрагу прычын.
...Ясна, што Лукашэнка як палітык не жылец. Гэта відавочна. З яго карысці як з казла малака. З ім немагчыма ўжо ніякіх дамоваў заключаць, таму што ён жа не прадстаўляе беларускі народ. Таму ён фактычна маральна нелегітымны. Таму з яго карысці ніякай няма.
Значыць трэба шукаць яму замену. Нейкага палітыка, які не выклікаў бы адрыньвання ў беларусаў і ў той жа час быў бы відавочна сімпатычны Крамлю.