Мікола Дзядок патрапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай пасля Дня Волі

Былы палітвязень, вядомы анархіст і аўтар «Новага часу» Мікола Дзядок — у шпіталі пад міліцэйскай аховай.


Пра гэта піша «Радыё Свабода» са спасылкай на бацьку Міколы спадара Аляксандра.

«Мікалай быў затрыманы падчас акцыі 25 сакавіка ў Мінску і дастаўлены ў Партызанскі РУУС. Пасля яго адвезьлі ў ЦІП на Акрэсціна. Адтуль ён кудысьці зьнік. Мне сказалі, што яго забралі з ЦІП, але не сказалі куды. Пасьля пазванілі са шпіталя і сказалі, што ён у хірургічным аддзяленні. У сына чэрапна-мазгавая траўма, яго суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі», — сказаў Аляксандар Дзядок.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Крокодил Алесь
  • 2017-03-26 21:12:40
ПалитвязенЬ?ВЯДОМЫ АНАРХИСТ?))))))))))))))))))))))))))))))))
  • Аксана
  • 2017-03-26 23:28:26
А што тут смешнага, цікава?

Больш цікавага на «Новым Часе»: