Міліцыя арыштавала Яўгена Афнагеля і Леаніда Кулакова

Сёння раніцай, 23 сакавіка, арыштавалі аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. Дом палітыка спрабавалі штурмаваць з выкарыстаннем спецсродкаў.



Пра гэта Charter97.org  паведаміла жонка палітыка Кацярына Людвіг.

«Дом быў у аблозе ўжо некалькі дзён, з кожнага боку дзяжурыла па адным «бусіку» з АМАПам, у машыне чалавек шэсць, плюс легкавушкі часам з'яўляліся. АМАП патруляваў усе суседнія вуліцы, ноччу таксама дзяжурылі, разводзілі вогнішчы. Як толькі я выязджала на машыне, за мной адразу ехалі, правяралі, ці няма Жэні, на дарозе да дома дзяжурылі ДАІшнікі.

Сёння раніцай амапаўцы падышлі да дома і сказалі, што ёсць загад на затрыманне ў любым выпадку, нават калі не выйдзе з дома да 26 сакавіка. Сказалі, што будуць браць дом штурмам, выкарыстоўваць спецсродкі, пыталіся, ці ёсць маленькія дзеці ў доме, сказалі, што выломліваць будуць нават міжпакаёвыя дзверы, біць шкло. Пасля таго, як пачалі сцякацца да дома з усіх бакоў, стукаць у дзверы і пагражаць выламаць, Жэня вырашыў выйсці. Сёння будзе суд, ніякіх «даўгоў» па старых акцыях у яго няма», — распавяла жонка палітыка.

Сёння раніцай таксама арыштавалі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова. Пра гэта ён сам паведаміў у Фэйсбуку.

 

Нагадаем, што 21 сакавіка ўлады арыштавалі лідараў БНК Уладзіміра Някляева, Максіма Вінярскага і Вячаслава Сіўчыка.

Максіма Вінярскага і Вячаслава Сіўчыка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, Уладзіміра Някляева — на 5 сутак.

spring96.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-03-23 12:17:36
Відаць не звярнулі змагары ўвагу на мой апублікаваны тут на Новым часе і ў іншых нашых СМІ кароткі камент. Я яго паўтару:

25 сакавіка 2Q18 г.
Як гэты дзень адзначыў бы я, калі б быў кіраўніком РБ?
Як 19 снежня 2Q10 г
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: